Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб выкананні Правілаў дарожнага руху ў перыяд вясновых канікул
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб выкананні Правілаў дарожнага руху ў перыяд вясновых канікул.
Дзяржаўтаінспекцыя зварочваецца да бацькоў:
1. Абавязкова нагадайце дзецям аб правілах дарожнага руху, абмяркуйце магчымыя небяспечныя сітуацыі на дарозе, патлумачце як бяспечна і правільна перайсці дарогу. Набывайце дзецям яркую вопратку, са святлоадбіўнымі элементамі, каб дзіця было заўважна на дарозе.
Нагадваем:
- пешаходы павінны рухацца па тратуарах або пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці па узбочынах;
- пры руху па ўзбочынах або краі праезнай часткі ў цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці пешаходам рэкамендуецца мець пры сабе прадметы са святлоадбіўнымі элементамі і забяспечваць бачнасць гэтых прадметаў кіроўцамі транспартных сродкаў;
- пешаходы павінны перасякаць праезную частку па пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці — на перакрыжаваннях па лініі тратуараў або узбочын;
- на нерэгулюемых пешаходных пераходах пешаходы могуць выходзіць на праезную частку пасля таго, як ацэняць адлегласць да транспартных сродкаў, што набліжаюцца, іх хуткасць і пераканаюцца, што пераход будзе для іх бяспечны. Таксама нельга пераходзіць вуліцу ў непрызначаным месцы, нават калі Вы вельмі спяшаецеся.
2. Акрамя гэтага з наступленнем цёплага надвор'я, актывізуюцца кіроўцы мотатранспартных сродкаў і веласіпедаў, асабліва падлеткі. Паважаныя бацькі! Памятайце, юны кіроўца, які не прайшоў спецыяльную падрыхтоўку, не мае дастатковых ведаў у галіне дарожнага руху, навыкаў і вопыту кіравання, кіруючы транспартным сродкам, падвяргае небяспецы як сябе, так і іншых удзельнікаў дарожнага руху!
Варта адзначыць, што веласіпед — гэта таксама транспартны сродак. Усе патрабаванні Правілаў дарожнага руху, якія адносяцца да транспартных сродкаў, адносяцца ў роўнай ступені і да веласіпедаў. Узрост для кіравання веласіпедам па дарогах агульнага карыстання – не маладзейшы за 14 гадоў.