На тэрыторыі Віцебскай вобласці па стане на 25.09.2018 года адзначаецца павелічэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў (з 71 да 78 або +9.9%), а таксама загінулых (з 16 да 19 або +18.8%) і параненых (з 58 да 60 або +3.4%) у іх грамадзян.

Асноўнымі прычынамі здзяйснення дадзенага віду ДТЗ з'яўляюцца: парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў (29 ДТЗ), пераход пешаходамі праезнай часткі дарогі ва ўстаноўленым месцы (19 ДТЗ), 10 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося па віне пешаходаў, не абазначаных святлоадбівальнымі элементамі. 17 пацярпелых у ДТЗ пешаходаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Найбольшая колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў здзейснена ў населеных пунктах (65), у якіх 11 чалавек загінула і 55 атрымалі раненні. На аўтадарогах рэспубліканскага значэння адбылося 8 ДТЗ названай катэгорыі, у якіх загінула 7 і паранены 1 чалавек.

Акрамя таго, павелічэнне колькасці ДТЗ з удзелам пешаходаў абумоўлена і сезоннымі зменамі (скарачэнне светлавога дня, пагаршэнне ўмоў надвор'я).

З мэтай актывізацыі работы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі і папярэджання ДТЗ, звязаных з наездамі на пешаходаў, у перыяд часу з 27 верасня па 31 кастрычніка 2018 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў.