У рамках правядзення прафілактычнага мерапрыемства "Тыдзень дзіцячай бяспекі!" супрацоўнікамі АДАІ Лепельскага РАУС праведзена прафілактычная акцыя.

У рамках правядзення прафілактычнага мерапрыемства "Тыдзень дзіцячай бяспекі!" супрацоўнікамі АДАІ Лепельскага РАУС праведзена прафілактычная акцыя. Мэта дадзенага мерапрыемства заключалася ў прапагандзе бяспекі дарожнага руху для пешаходаў як школьнага і дашкольнага ўзросту, так і сярод дарослага насельніцтва, а таксама папулярызацыі нашэння святлоадбівальных элементаў пешаходамі ў цёмны час сутак, выкананні правілаў перавозкі дзяцей кіроўцамі.

У раёне ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля" супрацоўнікамі АДАІ Лепельскага РАУС з удзелам прадстаўніка ўстановы адукацыі ажыццёна нясенне службы, падчас якой дзяржаўтаінспектары распавядалі дзецям пра важнасць прымянення святлоадбівальных элементаў, правілах пераходу праезнай часткі дарогі. Удзельнікам уручаны святлоадбівальныя элементы.