Супрацоўнікі АДАІ РАУС наведаюць працоўныя калектывы і ўстановы адукацыі, каб нагадаць аб важнасці нашэння флікераў у цёмны час сутак.

Асаблівая ўвага будзе нададзена спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху ў частцы выкарыстання пешаходамі святлоадбівальных элементаў.

За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 78 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 15 чалавек загінула, 67 атрымалі раненні.