Кіберзлачыннасць з'яўляецца новай і адной з найбольш хутка развіваючыхся формаў транснацыянальнай злачыннасці. Інтэрнэт-сетка стала практычна незаменным сродкам штодзённай сувязі і абмену інфармацыяй ва ўсім свеце, і злачынцы не могуць гэтым не карыстацца.

Кіберзлачыннасць з'яўляецца новай і адной з найбольш хутка развіваючыхся формаў транснацыянальнай злачыннасці. Інтэрнэт-сетка стала практычна незаменным сродкам штодзённай сувязі і абмену інфармацыяй ва ўсім свеце, і злачынцы не могуць гэтым не карыстацца. Два мільярды карыстальнікаў Інтэрнэту па ўсім свеце ствараюць ідэальнае асяроддзе для здзяйснення злачынстваў, дзе можна дзейнічаць ананімна і атрымліваць доступ да любой персанальнай інфармацыі, якую мы, жадаючы таго ці не, размяшчаем у сетцы. У апошнія гады бяспека ў Інтэрнэт-сетцы падвяргаецца больш сур'ёзным пагрозам, і ад злачынстваў у глабальнай кіберпрасторы пакутуюць больш за 431 мільён дарослых карыстальнікаў.
 
Што такое кіберзлачынства
У цяперашні час пры характарыстыцы камп'ютарных злачынстваў выкарыстоўваецца цэлы шэраг паняццяў: «інфармацыйнае злачынства», «кіберзлачынства», «злачынства ў сферы камп'ютарнай інфармацыі», «злачынства ў сферы высокіх тэхналогій», «віртуальнае злачынства».
Згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у змест паняцця «камп'ютарная злачыннасць» уключаюць:
1) злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі (мадзіфікацыя камп'ютарнай інфармацыі, несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, камп'ютарны сабатаж, неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй, распрацоўка, выкарыстанне альбо распаўсюджванне шкоднасных праграм, парушэнне правілаў эксплуатацыі камп'ютарнай сістэмы або сеткі і інш.);
2) крадзяжы шляхам выкарыстання сродкаў камп'ютарнай тэхнікі;
3) выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару, у тым ліку з выявай непаўналетняга;
4) іншыя злачынствы, так ці інакш звязаныя з выкарыстаннем камп'ютарнай тэх

наўмыснае разгалошванне службовай таямніцы і інш.
Такім чынам, да камп’ютарных злачынстваў адносяцца правапарушэнні, пры здзяйсненні якіх сродкі камп’ютарнай тэхнікі выступаюць як прылады здзяйснення злачынства альбо як прадмет злачыннага замаху.

Кіберзлачыннасць прымае самыя розныя формы, часцей за ўсё – злачынстваў, звязаных з персанальнымі данымі. Яны могуць здзяйсняцца пры дапамозе "фішынгу" (падману карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт з мэтай прымусіць іх паведаміць свае персанальныя даныя), шкоднасных праграм (праграмнага забеспячэння, якое ўсталёўваецца без ведама карыстальніка і збірае персанальныя даныя) і ўзлому (незаконнага атрымання аддаленага доступу да чужога камп’ютара). Як правіла, падобныя метады ўжываюцца махлярамі для крадзяжу даных крэдытных картак і грашовых сродкаў. Акрамя таго, праз Інтэрнэт усё часцей здзяйсняюцца злачынствы, звязаныя з парушэннем аўтарскіх правоў і правоў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама распаўсюджваннем матэрыялаў з дзіцячай парнаграфіяй і сценамі гвалту.

Як не стаць ахвярай кіберзлачынства?
1. Ніколі, нікому і ні пры якіх абставінах не паведамляць рэквізіты сваіх банкаўскіх рахункаў і банкаўскіх картак, у тым ліку асобам, якія прадставіліся супрацоўнікам

ікамі банка ці праваахоўных органаў, пры адсутнасці магчымасці дакладна пераканацца, што гэтыя людзі тыя, за каго сябе выдаюць.
У выпадку паступлення знадзейныя плацежныя сэрвісы, абавязкова правяраючы даменную назву рэсурсу ў адрасным радку браўзера.
3. Не варта захоўваць банкаўскія карткі, іх фотаздымкі і рэквізіты ў месцах, якія могуць быць даступныя староннім асобам; гэта ж датычыцца фотаздымкаў і іншых відаў інфармацыі канфідэнцыяльнага характару.
4. Варта ўстрымлівацца ад ажыццяўлення анлайн-плацяжоў, звязаных з перадаплатай і пералічэннем задаткаў за тавары і паслугі, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі на карысць арганізацый і фізічных асоб пры адсутнасці дакладных звестак аб тым, што названыя суб'екты з'яўляюцца тымі, за каго сябе выдаюць.
5. Не трэба пералічваць грашовыя сродкі на рахункі электронных кашалькоў, карт-рахункаў банкаўскіх плацежных картак, рахункаў SIM-картак на просьбу карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт.
6. Для доступу да сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг), электронных паштовых скрынь, акаўнтаў сацыяльных сетак і іншых рэсурсаў неабходна выкарыстоўваць складаныя паролі, якія выключаюць магчымасць іх падбору. Варта ўстрымлівацца ад пароляў: дат нараджэння, імёнаў, прозвішчаў – гэта значыць тых, якія лёгка вылічыць з агульнадаступных крыніц інфармацыі (напрыклад, тых жа сацыяльных сетак).
7. Пры складанні плацежных дакументаў важна правяраць плацежныя рэквізіты атрымальніка грашовых сродкаў.
8. Пры паступленні ў сацыяльных сетках паведамленняў ад асоб, якія складаюцца ў катэгорыі «сябры», з просьбамі аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак не варта адказваць на падобныя паведамленні, а неабходна звязацца з дадзенымі карыстальнікамі напрамую праз іншыя сродкі сувязі.
9. Пры выяўленні факта ўзлому акаўнтаў сацыяльных сетак неабходна неадкладна аднаўляць да іх доступ з дапамогай службы падтрымкі альбо блакаваць, а таксама папярэджваць аб гэтым факце асоб, з якімі мелі зносіны праз дадзеныя сацыяльныя сеткі.
10. Нельга адкрываць файлы, якія паступаюць з незнаёмых адрасоў электроннай пошты і акаўнтаў мэсэнджараў; не пераходзіць па спасылках у паведамленнях аб прызах і выйгрышах.
11. Неабходна выкарыстоўваць ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, рэгулярна абнаўляць праграмнае забеспячэнне і аперацыйную сістэму; усталяваць антывірусную праграму не толькі на персанальны камп'ютар, але і на смартфон, планшэт і рэгулярна абнаўляць яе.
12. Варта азнаёміць з пералічанымі правіламі бяспекі сваіх сваякоў і знаёмых, якія ў сілу ўзросту або недастатковага ўзроўню фінансавай пісьменнасці могуць быць

асабліва ўразлівыя для дзеянняў кіберзлачынцаў.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Лепельскага райвыканкама