Кляшчы з'яўляюцца пераносчыкамі шэрагу захворванняў чалавека. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца Лайм-баррэліёз (хвароба Лайма) і кляшчовы энцэфаліт.
Кляшчы з'яўляюцца пераносчыкамі шэрагу захворванняў чалавека. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца Лайм-баррэліёз (хвароба Лайма) і кляшчовы энцэфаліт.
Найбольш спрыяльнымі месцамі пражывання кляшчоў з'яўляецца:
- змешаныя лясы з высокай травой;
- яры, зарослыя хмызняком;
- зараснікі лазнякоў на берагах вадаёмаў;
- старыя высечкі, прасекі;
- заляжанні валежніка.
Для таго каб убяспечыць сябе ад укусу кляшчоў неабходна:
- надзяваць кашулі або футболкі з доўгімі рукавамі, з высокім каўняром і шчыльнымі манжэтамі;
- надзяваць штаны, якія трэба запраўляць у шкарпэткі або абутак;
- абавязкова надзяваць галаўны ўбор;
- выбіраць адзенне светлых тонаў;
- выкарыстоўваць спецыяльныя хімічныя прэпараты (рэпеленты) перад паходам у лес;
- праводзіць сама- і ўзаемныя агляды.
У выпадку выяўлення прысмоктаўшагася кляшча да скуры яго неабходна выдаліць, мэтазгодна гэта зрабіць у медыцынскай установе. Калі такой магчымасці няма, выдаліце кляшча самастойна.
Здымаць яго трэба вельмі асцярожна, каб не абарваць хабаток, які глыбока і моцна ўмацоўваецца ў перыяд прысмоктвання:
- захапіць кляшча пінцэтам або абгорнутымі чыстай марляй пальцамі як мага бліжэй да яго ротавага апарату і, трымаючы строга перпендыкулярна паверхні ўкусу, павярнуць цела кляшча вакол восі, а затым выцягнуць яго са скурных пакроваў;
- месца ўкусу прадэзінфікаваць любым прыдатным для гэтага сродкам (70% этылавы спірт, 5% раствор ёду);
- пасля выдалення кляшча неабходна старанна вымыць рукі з мылам.
Выдаленага кляшча трэба змясціць у чысты посуд (прабірка, бутэлечка, слоік) на змочаную вадой вату або анучу.
У выпадку звароту па медыцынскую дапамогу ў першыя 72 гадзіны пасля ўкусу пацыенту, які не мае медыцынскіх супрацьпаказанняў да прыёму лекавых сродкаў, прызначаюць экстранную хіміпрафілактыку. Максімальны прафілактычны эфект дасягаецца толькі ў тым выпадку, калі экстранная прафілактыка пачата ў першыя 72 гадзіны.
Асобам, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да прыёму лекавых сродкаў, медыцынскі работнік выдае накіраванне на лабараторнае даследаванне кляшча.
Пацыентам, якім прызначана экстраннаяхіміпрафілактыка клешчавых інфекцый, накіраванне на лабараторнае даследаванне кляшча не выдаецца. У гэтым выпадку пацыенту тлумачыцца, што ён мае права самастойна звярнуцца ў мікрабіялагічную лабараторыю, якая праводзіць даследаванне пераносчыкаў, для правядзення даследавання кляшча на платнай аснове.
У Віцебскай вобласці даследаванні кляшчоў праводзяцца:
- у мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» па адрасе: г.Віцебск, вул. Жэсткова, 25, каб. №102. Рэжым працы: панядзелак – пятніца, з 830 да 1600, абедзенны перапынак – 1300 – 1330, кантактныя тэлефоны: 8-0212-37-21-19, 8-0212-37-96-74. Кошт даследавання складае 40 рублёў 50 капеек. Тэрмін даследавання складае 5 дзён і ўключае ў сябе даследаванні на клешчавы энцэфаліт, лайм-барліёз, анаплазмоз, эрліхіёз;
- у мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ «Аршанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па адрасе: г.Орша, вул.Л.Талстога,14, каб.№111. Рэжым працы: панядзелак-пятніца, з 800 да 1700, абедзенны перапынак – 1300 – 1400, кантактны тэлефон: 8-0216-54-42-05. Кошт даследавання складае 14 рублёў 01 капейку. Даследаванне праводзіцца толькі на лайм-барліёз.
Пасля таго, як кляшч выцягнуты, неабходна на працягу 3-х тыдняў сачыць за сваім самаадчуваннем, назіраць за месцам укусу, не выязджаць у рэгіёны, дзе не можа быць аказана дапамога ў выпадку захворвання.