На тэрыторыі Лепельскага раёна за 6 месяцаў 2018 года адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў ( са 127 да 122).

На тэрыторыі Лепельскага раёна за 6 месяцаў 2018 года адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў ( са 127 да 122).

Пераважаючымі відамі злачынстваў па-ранейшаму з'яўляюцца крадзяжы ўсіх форм уласнасці.

У мінулым перыядзе 2018 года адзначаецца зніжэнне колькасці зарэгістраваных крадзяжоў усіх форм уласнасці ( са 50 да 48), у тым ліку з жылля ( са 19 да 18). Таксама адзначаецца зніжэнне ( са 16 да 14) колькасці крадзяжоў з кватэр і прыватных дамоў. Не зарэгістравана здзяйснення крадзяжоў аўтамабіляў. Аднак павялічылася колькасць крадзяжоў мабільных тэлефонаў ( са 1 да 5).

Асноўнай прычынай, што спрыяе здзяйсненню, з'яўляецца халатнае і безадказнае стаўленне грамадзян да сваёй маёмасці.

Карыстаючыся выпадкам, Лепельскі РАУС просіць Вас прыняць меры да захаванасці сваёй маёмасці, не пакідаць свае рэчы без нагляду.

- заўсёды правярайце, што ўсе дзверы і вокны кватэры (дома) зачынены (нават калі выходзіце на няпроцяглы час);
- усталюйце надзейныя ўваходныя дзверы і замкі;
- шчыльна зачыняйце вокны, умацуйце аконныя праёмы;
- запасныя ключы ад кватэры (дома) не хавайце пад коўрыкам ля дзвярэй, у паштовай скрыні або іншым лёгкадаступным месцы;
- не захоўвайце дарагія рэчы, грошы на відным месцы, сярод кніг і пасцельнай бялізны;
- калі Вы страцілі, альбо ў Вас скралі ключы ад кватэры, неадкладна змяніце замкі;
- усталяваць ахоўную сігналізацыю, і не забывайце яе ўключаць.

Найбольш надзейным спосабам абароны з'яўляецца мерапрыемствы па абароне жыллёвага сектара шляхам абсталявання кватэр іншых памяшканняў грамадзян сродкамі ахоўнай сігналізацыі.

Па пытаннях аховы кватэр і іншых памяшканняў сродкамі ахоўнай сігналізацыі звяртайцеся па адрасе: г. Лепель вул. К.Маркса д 35 тэлефон: 4-45-13, 4-82-79, МТС 719187.