Як паказвае практыка, з надыходам халадоў з'яўляюцца ахвотныя пажывіцца дабром, якое захоўваюць запасливыя гараджане ў сутарэннях дамоў.

Як паказвае практыка, з надыходам халадоў з'яўляюцца ахвотныя пажывіцца дабром, якое захоўваюць запасливыя гараджане ў сутарэннях дамоў.

Па выніках 12 месяцаў 2015 года на тэрыторыі гар. Лепель і Лепельскага раёна здзейснена 1 крадзеж асабістай маёмасці грамадзян (2014 – 4), якая захоўвалася ў сутарэннях жылых дамоў. Гэта толькі тыя выпадкі, калі была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 КК Рэспублікі Беларусь. Калі сума выкрадзенага складае менш за 10 базавых велічынь, то крымінальная справа не ўзбуджаецца ў сувязі з малазначнасцю прычыненай шкоды, і такіх выпадкаў таксама нямала.

Вельмі часта выкрадаюць банкі з саленнямі, бульбу, іншыя харчовыя запасы, якія затым распрадаюць па дэмпінгавых цэнах.

У большасці выпадкаў злачынствы здзяйсняюцца шляхам свабоднага доступу праз пакінуты адчынены ўваходны дзвярны праём у сутарэннае памяшканне, а знаходзячыся ўжо ў сутарэнным памяшканні шматкватэрных дамоў, злачынцу не складае асаблівых намаганняў выбраць патрэбнае сутарэнне і пракрасціся шляхам пашкоджання замка дзвярэй.

Зыходзячы з выкладзенага вышэй, адсутнасць элементарнай тэхнічнай умацаванасці дадзеных аб'ектаў, якая выяўляецца ў адсутнасці замыкальных прылад, часам пакінутых без нагляду сваіх рэчаў, а таксама пакінутых адчыненымі дзвярэй у сутарэннае памяшканне, з'яўляюцца галоўнымі прычынамі і ўмовамі, што спрыяюць здзяйсненню такіх крадзяжоў.

Таму каб ваша маёмасць, якая захоўваецца ў склепе або падсобным памяшканні, не стала аб'ектам проціпраўнага дзеяння, рэкамендуем надзейна тэхнічна ўмацаваць дзверы, якія зачыніць на надзейны замок, а можа і два, а таксама не пакідаць уваходныя дзверы ў падвальнае памяшканне шматкватэрных дамоў у адкрытым стане.

Вельмі дзейсным спосабам як прафілактыкі, так і раскрыцця ўжо ўчыненых злачынстваў з'яўляецца абсталяванне пад'ездаў шматпавярховых дамоў і прыдзSворавых тэрыторый сістэмамі відэаназірання. Таблічка «Аб'ект абсталяваны відэаназіраннем» вельмі асвяжальна дзейнічае на правапарушальнікаў, у тым ліку скляпных злодзеяў.

Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама заклікае Вас быць асабліва ўважлівымі ў дачыненні да незнаёмых падазроных людзей у доме і побач, падазроных прадметаў, якія знаходзяцца ў падвальных памяшканнях. У выпадку падазрэнняў варта неадкладна выклікаць міліцыю па нумары 102.

Начальнік ААПП Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А.