Як паказвае практыка, з надыходам халадоў з'яўляюцца ахвотныя пажывіцца дабром, якое захоўваюць запасливыя гараджане ў сутарках дамоў.
Як паказвае практыка, з надыходам халадоў з'яўляюцца ахвотныя пажывіцца дабром, якое захоўваюць запасливыя гараджане ў сутарках дамоў.
Па выніках 12 месяцаў 2016 года на тэрыторыі гар. Лепель і Лепельскага раёна здзейснена 1 крадзеж асабістай маёмасці грамадзян (2015 – 1), якая захоўвалася ў сутарках жылых дамоў. Гэта толькі тыя выпадкі, калі была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 КК Рэспублікі Беларусь. Калі сума выкрадзенага складае менш за 10 базавых велічынь, то крымінальная справа не ўзбуджаецца ў сувязі з малазначнасцю прычыненай шкоды, і такіх выпадкаў таксама нямала.
Вельмі часта выкрадаюць банкі з саленні, бульбу, іншыя харчовыя запасы, якія затым распрадаюць па мізэрных цэнах.
У большасці выпадкаў злачынствы здзяйсняюцца шляхам свабоднага доступу праз пакінуты адчынены ўваходны дзвярны праём у сутаркавае памяшканне, а знаходзячыся ўжо ў сутаркавым памяшканні шматкватэрных дамоў, злачынцу не складае асаблівых намаганняў выбраць патрэбную сутарку і пракрасціся шляхам пашкоджання замка дзвярэй.
Зыходзячы з выкладзенага вышэй, адсутнасць элементарнай тэхнічнай умацаванасці дадзеных аб'ектаў, якая выяўляецца ў адсутнасці замыкальных прылад, часам пакінутых без нагляду сваіх рэчаў, а таксама пакінутых адчыненымі дзвярэй у сутаркавае памяшканне, з'яўляюцца галоўнымі прычынамі і ўмовамі, што спрыяюць здзяйсненню такіх крадзяжоў.
Таму, каб Ваша маёмасць, якая захоўваецца ў сутарку або падсобным памяшканні, не стала аб'ектам проціпраўнага дзеяння, рэкамендуем надзейна тэхнічна ўмацаваць дзверы, якія зачыніць на надзейны замок, а можа і два, а таксама не пакідаць уваходныя дзверы ў сутаркавае памяшканне шматкватэрных дамоў у адчыненым стане.
Вельмі дзейсным спосабам як прафілактыкі, так і раскрыцця ўжо здзейсненых злачынстваў, з'яўляецца абсталяванне пад'ездаў шматпавярховых дамоў і прыдамавых тэрыторый сістэмамі відэаназірання. Таблічка «Аб'ект абсталяваны відэаназіраннем» вельмі асвяжальна дзейнічае на правапарушальнікаў, у тым ліку на сутачных злодзеяў.
Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама заклікае Вас быць асабліва ўважлівымі ў дачыненні да незнаёмых падазроных людзей у доме і побач, падазроных прадметаў, якія знаходзяцца ў сутаркавых памяшканнях.
У выпадку падазрэнняў варта неадкладна выклікаць міліцыю па нумары 102.
Начальнік ААПП Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А.