Як паказвае практыка, з надыходам халадоў з'яўляюцца ахвотныя пажывіцца дабром, якое захоўваюць запасливыя гараджане ў сутарэннях дамоў.

Як паказвае практыка, з надыходам халадоў з'яўляюцца ахвотныя пажывіцца дабром, якое захоўваюць запасливыя гараджане ў сутарэннях дамоў.

Па выніках 12 месяцаў 2017 года на тэрыторыі гар. Лепель і Лепельскага раёна здзейснена 3 крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян ( 2016 – 0) , якая захоўвалася ў сутарэннях жылых дамоў. Аб'ектамі злачынных замахаў у 2 выпадках паслужылі ровары і ў 2 выпадках загатоўкі. Гэта толькі тыя выпадкі, калі была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 КК Рэспублікі Беларусь. Калі сума выкрадзенага складае менш за 10 базавых велічынь, то крымінальная справа не ўзбуджаецца ў сувязі з малазначнасцю прычыненай шкоды, і такіх выпадкаў таксама нямала.

Вельмі часта выкрадаюць банкі з саленнямі, бульбу, іншыя харчовыя запасы, якія потым распрадаюць па смешных цэнах.
У большасці выпадкаў злачынствы здзяйсняюцца шляхам свабоднага доступу праз пакінутыя адчыненымі ўваходныя дзверы ў падвальнае памяшканне, а знаходзячыся ўжо ў падвальным памяшканні шматкватэрных дамоў, злачынцу не складае асаблівых намаганняў выбраць патрэбны падвал і пракрасціся шляхам пашкоджання замка дзвярэй.
Зыходзячы з выкладзенага вышэй, адсутнасць элементарнай тэхнічнай умацаванасці гэтых аб'ектаў, якая выяўляецца ў адсутнасці замыкальных прылад, часам пакінутых без нагляду сваіх рэчаў, а таксама пакінутыя адчыненымі дзверы ў падвальнае памяшканне, з'яўляюцца галоўнымі прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню такіх крадзяжоў.

Таму, каб ваша маёмасць, якая захоўваецца ў падвале ці падсобным памяшканні, не стала аб'ектам проціпраўнага дзеяння, рэкамендуем надзейна тэхнічна ўмацаваць дзверы, якія зачыніць на надзейны замок, а можа і два, а таксама не пакідаць уваходныя дзверы ў падвальнае памяшканне шматкватэрных дамоў у адчыненым стане.
Вельмі дзейсным спосабам як прафілактыкі, так і раскрыцця ўжо здзейсненых злачынстваў з'яўляецца абсталяванне пад'ездаў шматпавярховых дамоў і прыдамавых тэрыторый сістэмамі відэаназірання. Таблічка «Аб'ект абсталяваны відэаназіраннем» вельмі адрезвляюча дзейнічае на правапарушальнікаў, у тым ліку на падвальных злодзеяў.

Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама заклікае Вас быць асабліва ўважлівымі ў дачыненні да незнаёмых падазроных людзей у доме і побач, падазроных прадметаў, якія знаходзяцца ў падвальных памяшканнях.

У выпадку падазрэнняў варта неадкладна выклікаць міліцыю па нумары 102.

Начальнік ААПП Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А