Вясенні і летні час традыцыйна характарызуецца ростам колькасці крадзяжоў веласіпедаў. Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага віду злачынства ў большасці выпадкаў з'яўляецца ўласная неасцярожнасць грамадзян.



Зараз на вуліцах можна сустрэць вялікую разнастайнасць веласіпедаў: ад самых сціплых да шматхуткасных спартыўных прыгажуноў. Сваіх «жалезных коней» веласіпедысты пакідаюць ля крам, пад'ездаў дамоў, гандлёвых павільёнаў, на ноч – на лесвічных пляцоўках шматкватэрных дамоў. Вядома, гэта не пакідае абыякавымі зламыснікаў і падштурхоўвае іх на здзяйсненне крадзяжу. Толькі ў гэтым 2017 годзе на тэрыторыі г. Лепель ужо 2 уладальнікі пазбавіліся свайго двухколавага транспарту (2016 – 1).