Сотні жыхароў нашай вобласці і тысячы па рэспубліцы штогод гінуць ад выпадковых атручванняў алкаголем. Далёка не ўсе з загінулых – людзі антысацыяльнага статусу.

Сотні жыхароў нашай вобласці і тысячы па рэспубліцы штогод гінуць ад выпадковых атручванняў алкаголем. Далёка не ўсе з загінулых – людзі антысацыяльнага статусу. Нярэдка ахвярамі спіртнога становяцца рабочыя, працаўнікі вёскі, пенсіянеры і нават моладзь. І прычына гэтаму, часцей за ўсё, - незаконная рэалізацыя алкагольных напояў. Людзям, якія зарабляюць на чужым горы, здароўе, лёсы іншых абыякавыя – задумайцеся над гэтым.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці супрацоўнікаў Лепельскага РАУС была і застаецца папераджальная, прафілактычная праца. Не сакрэт ні для каго, што лепш злачынства папярэдзіць, чым пасля яго раскрываць. Асноўны акцэнт у прафілактычнай дзейнасці пры гэтым робіцца на прафілактыку п'янства.

 У выніку 2018 годзе за распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы ці з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ўсяго 1412 (2017-1339). За знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янэння прыцягнута 80 (2017-82).

Выяўлена 69 фактаў самагонаварэння (2017- 72), канфіскавана 784,54 (2017-848,87) літраў самагону, самагоннай брагі і іншых не сертыфікаваных алкагольных напояў.

 У адпаведнасці з артыкулам 12.27 КоАП Рэспублікі Беларусь:Незаконныя перамяшчэнне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў, вытворчасць, перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, рэалізацыя гэтых прадукцыі, спірту, сыравіны і алкагольных напояў.

2. Перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за пяць літраў алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў, якія перавышаюць колькасць, перамяшчэнне якога дапускаецца, або без канфіскацыі.

2-1. Дзеянне, прадугледжанае часткай 2 гэтага артыкула, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, -

цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў, што перавышаюць колькасць, перамяшчэнне якога дапускаецца, а таксама транспартных сродкаў, выкарыстаных для перамяшчэння алкагольных напояў (акрамя транспартных сродкаў агульнага карыстання), незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, або без канфіскацыі такіх транспартных сродкаў.

3. Вытворчасць (вырабленне), перапрацоўка, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, перамяшчэнне па ёй фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш пяці літраў (пяці кілаграмаў) нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, больш пяці літраў этылавага спірту, атрыманага з харчовай сыравіны, больш пяці літраў нехарчовага этылавага спірту, больш дзесяці кілаграмаў тытунёвай сыравіны, а роўна продаж названых прадукцыі, спірту і сыравіны (незалежна ад аб'ёму) –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, спірту, тытунёвай сыравіны, што перавышаюць колькасць, вытворчасць (вырабленне), перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне якога дапускаецца, а таксама абсталявання і сыравіны, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (выраблення) альбо перапрацоўкі, або без канфіскацыі.

4. Продаж (пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці) фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, альбо алкагольных напояў уласнага вырабу –

цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадаваемых алкагольных напояў, а таксама з канфіскацыяй алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, алкагольных напояў уласнага вырабу, якія належаць вінаватай асобе або знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння ў момант здзяйснення правапарушэння, або без канфіскацыі такіх алкагольных напояў.

4-1. Дзеянне, прадугледжанае часткай 4 гэтага артыкула, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, –

цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадаваемых алкагольных напояў, а таксама з канфіскацыяй алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, алкагольных напояў уласнага вырабу, якія належаць вінаватай асобе або знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння ў момант здзяйснення правапарушэння.

5. Вытворчасць (выраб), уцягванне ў абарот фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, фальсіфікаваных алкагольных напояў, а роўна перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захоўванне такой асобай загадзя фальсіфікаваных алкагольных напояў, гандаль імі –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад ста да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй фальсіфікаваных алкагольных напояў, абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (вырабу).

Артыкул 12.43 КоАП Рэспублікі Беларусь: Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу

1. Выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а роўна захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, –

цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

2. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, а роўна выраб фізічнай асобай больш за пяць літраў моцных алкагольных напояў (самагону), больш за трыццаць літраў паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) альбо захоўванне больш за трыццаць літраў такіх паўфабрыкатаў –

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

3. Набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), за выключэннем тых, продаж якіх дазволены заканадаўствам, а роўна набыццё паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) –

цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў.

Заўвага. Пад моцнымі алкагольнымі напоямі (самагонам) у гэтым артыкуле разумеюцца алкагольныя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 28 і больш працэнтаў, вырабленыя фізічнымі асобамі шляхам браджэння сыравіны і наступнай перагонкі.

Звяртаючыся да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб асобах, што незаконна вырабляюць спіртныя напоі, просьба паведамляць аб гэтых фактах па тэлефонах гарачай лініі: ГТС (8-0212) 60-84-72.

Можна звярнуцца ў Лепельскі РАУС (8-02132) 3-20-83 або 102, Вел. (8-029) 327-46-02, МТС (8-029) 710-27-89. Анонімность гарантавана.

Намеснік начальніка аддзела аховы
правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС
Казлоў І.Н.