Адным з найбольш шкодных негатыўных з'яў у грамадстве да гэтага часу застаецца п'янства. Усё яшчэ маюць месца выпадкі, калі жыхары нашай вобласці штогод гінуць ад выпадковых атручванняў алкаголем. Далёка не ўсе з загінулых – людзі антысацыяльных паводзін. Прычына гэтаму, часцей за ўсё, незаконная рэалізацыя алкагольных напояў. Людзям, якія зарабляюць на чужым горы, здароўе, лёсы іншых абыякавыя – задумайцеся над гэтым.
Адным з
найбольш шкодных негатыўных з'яў у грамадстве да гэтага часу застаецца
п'янства. Усё яшчэ маюць месца выпадкі, калі жыхары нашай вобласці штогод
гінуць ад выпадковых атручванняў алкаголем. Далёка не ўсе з загінулых – людзі
антысацыяльных паводзін. Прычына гэтаму, часцей за ўсё, незаконная рэалізацыя
алкагольных напояў. Людзям, якія зарабляюць на чужым горы, здароўе, лёсы
іншых абыякавыя – задумайцеся над гэтым.
Прыярытэтным
напрамкам дзейнасці супрацоўнікаў Лепельскага РАУС была і застаецца
папераджальная, прафілактычная праца. Не сакрэт ні для каго, што лепш
злачынства папярэдзіць, чым пасля яго раскрываць. Асноўны акцэнт у
прафілактычнай дзейнасці пры гэтым робіцца на прафілактыку п'янства.
У 2021 годзе
за распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы, з'яўленне ў грамадскім
месцы ў стане алкагольнага ап'янэння, маючы выгляд, які абражае чалавечую
годнасць і грамадскую мараль, а таксама за знаходжанне на працоўным месцы ў
працоўны час у стане алкагольнага ап'янэння прыцягнута да адміністрацыйнай
адказнасці 761 чалавек.
Выяўлена 29 фактаў самагонаварэння і парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 257,3правапарушэннях (2021 г.), а менавіта ў адпаведнасці са статутам (выпіска частак статута):
13.20. Вытворчасць (вырабленне), перамяшчэнне і абарот фальсіфікаваных алкагольных напояў.
Вытворчасць (вырабленне), перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і абарот фальсіфікаваных алкагольных напояў — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад ста да дзвюхсот базавых велічынь з канфіскацыяй фальсіфікаваных алкагольных напояў, абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (выраблення), на індывідуальнага прадпрымальніка — ад чатырохсот да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй фальсіфікаваных алкагольных напояў, абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (выраблення), а на юрыдычную асобу —
ад васьмісот да тысячы базавых велічынь з канфіскацыяй фальсіфікаваных алкагольных напояў, абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці (выраблення).
Артыкул 13.21. Незаконныя перамяшчэнне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў, вытворчасць, перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, рэалізацыя гэтых прадукцыі, спірту, сыравіны і алкагольных напояў.
2. Перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за пяць літраў алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, — цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў, якія перавышаюць колькасць, перамяшчэнне якой дапускаецца, або без канфіскацыі.
3. Вытворчасць (вырабленне), перапрацоўка, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, перамяшчэнне па ёй фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за пяць літраў (пяць кілаграмаў) нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, больш за пяць літраў этылавага спірту, атрыманага з харчовай сыравіны, больш за пяць літраў нехарчовай этылавага спірту, больш за дзесяць кілаграмаў тытунёвай сыравіны, а роўна продаж такіх прадукцыі, спірту і сыравіны (незалежна ад аб'ёму) — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, спірту, тытунёвай сыравіны, якія перавышаюць
колькасць, вытворчасць (выраб), перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне
якога дапускаецца, а таксама абсталявання і сыравіны, якія выкарыстоўваюцца для іх
вытворчасці (вырабкі) альбо перапрацоўкі, або без канфіскацыі.
4. Продаж (пры адсутнасці
прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці) фізічнай асобай, якая не з'яўляецца
індывідуальным прадпрымальнікам, алкагольных напояў, не маркіраваных ва
ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі
маркамі, альбо алкагольных напояў уласнага вырабу — цягне накладанне штрафу ў
памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадаваемых
алкагольных напояў, а таксама з канфіскацыяй алкагольных напояў, не маркіраваных
ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або)
спецыяльнымі маркамі, алкагольных напояў уласнага вырабу, якія належаць вінаватай
асобе або якія знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння ў момант яго
здзяйснення, або без канфіскацыі такіх алкагольных напояў.
5. Дзеянне, прадугледжанае часткай 4 гэтага артыкула, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, — цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадаваемых алкагольных напояў, а таксама з канфіскацыяй алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, алкагольных напояў уласнага вырабу, якія належаць вінаватай асобе або якія знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння ў момант яго здзяйснення.
Артыкул 13.27. Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу.
1. Выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а роўна захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, — цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь
з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя
паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за
такія ж парушэнні, а роўна выраб фізічнай асобай больш за пяць літраў моцных
алкагольных напояў (самагону), больш за трыццаць літраў паўфабрыкатаў для іх
выраблення (брагі) альбо захоўванне больш за трыццаць літраў такіх
паўфабрыкатаў — цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці
базавых велічынь з канфіскацыяй
указаных напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
3. Набыццё моцных
алкагольных напояў (самагону), за выключэннем тых, продаж якіх дазволены
заканадаўствам, а роўна набыццё паўфабрыкатаў для іх выраблення
(брагі) — цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь
з канфіскацыяй
указаных напояў.
Заўвага. Пад моцнымі
алкагольнымі напоямі (самагонам) у гэтым артыкуле разумеюцца алкагольныя
напоі з аб'ёмнай доляй этылавога спірту 28 і больш працэнтаў, вырабленыя
фізічнымі асобамі шляхам браджэння сыравіны і наступнай перагонкі.
Звяртаючыся да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб
асобах, што незаконна вырабляюць спіртныя напоі, просьба паведамляць аб гэтых
фактах па тэлефонах гарачай лініі: ГТС (8-0212) 60-84-72.
Можна
звярнуцца ў Лепельскі РАУС (8-02132) 3-20-83 або 102, Вел. (8-029) 327-46-02,
МТС (8-029) 710-27-89. Ананімнасць
гарантавана.