На гэтым тыдні ратавальнікі Лепельскага раённага аддзела па НС сумесна з работнікамі АСВОД і РАУС правялі рэйд па водных аб'ектах раёна, накіраваны на прафілактыку траўматызму сярод аматараў падлёднай рыбалкі.
На гэтым тыдні ратавальнікі Лепельскага раённага аддзела па НС сумесна з работнікамі АСВОД і РАУС правялі рэйд па водных аб'ектах раёна, накіраваны на прафілактыку траўматызму сярод аматараў падлёднай рыбалкі. Нягледзячы на тое, што лёд ужо недастаткова трывалы, рыбаловаў-аматараў на вадаёмах яшчэ дастаткова. У ходзе правядзення рэйду ўсе грамадзяне былі праінструктаваныя і папярэджаныя аб небяспецы знаходжання ў дадзены перыяд на лёдзе. Памяткі, прафілактычныя гутаркі - адзіная магчымасць у ратавальнікаў абудзіць інстынкт самазахавання ў рыбака.