У рамках пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у складзе аглядальных камісій правялі чарговы сумесны рэйд па абследаванні жылога фонду. У гэты раз у зону ўвагі прафілактыкі трапілі Валасовіцкі і Слабадскі сельскія Саветы Лепельскага раёна.
Пры комплексным абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надавалася стану печанай ацяплення, комінаў у гарышных памяшканнях, электраправодкі. Усім жыхарам тлумачыліся наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, прыводзіліся трагічныя выпадкі. У дамах, дзе адсутнічаў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, было рэкамендавана ў бліжэйшы час абавязкова набыць гэты прыбор.
Дамаўладальнікам, у дамах у якіх былі выяўлены парушэнні, былі выдадзены рэкамендацыі аб іх ліквідацыі.
Падобныя рэйды будуць працягвацца. І тым дамаўладальнікам, якія не хочуць стаць ахвярамі агню, лепш яшчэ раз уважліва агледзець сваё жыллё, гарышчы і гаспадарчыя пабудовы. І, заўважыўшы непаладкі, неадкладна ўсё ліквідаваць.