Асноўнай прычынай крадзяжоў у сферы АПК з'яўляецца надзвычай нізкая арганізацыя аховы гэтых аб'ектаў. У шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый ахова аб'ектаў не ажыццяўляецца. Адсутнічае належны кантроль кіраўніцтва за працай вартаўнікоў і падборам кандыдатаў на матэрыяльна – адказныя пасады.
Востра стаіць пытанне аб абсталяванні памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый замыкаючымі прыладамі, а таксама забеспячэнне аб'ектаў і прылеглай тэрыторыі дастатковым асвятленнем, што павінна выключыць свабодны доступ злачынцаў да аб'ектаў замаху.
Факты крадзяжоў ТМЦ цягнуць як крымінальную, так і адміністрацыйную адказнасць, у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды. За крымінальна каральныя дзеянні прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або ж абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.
У перыяд правядзення пасяўной і пачаткам уборачнай, нарыхтоўчай кампаній 2023 на тэрыторыі Лепельскага раёна выяўлена 10 фактаў крадзяжу таварана-матэрыяльных каштоўнасцей з аб'ектаў АПК. Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 11.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (Дробнае хішчэнне).
Нямалаважным пытаннем з'яўляецца крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў. Варта адзначыць, што артыкулам 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконны зварот нафтавай вадкай палівы ў Рэспубліцы Беларусь), а менавіта частка 3 артыкула 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічным асобам афарбаванай нафтавай палівы, якая пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, што выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.
З мэтай папярэджання крадзяжоў маёмасці ў сельскагаспадарчых арганізацыях, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, па ўмацаванні працоўнай і транспартнай дысцыпліны, па прафілактыцы п'янства і алкагалізму, супрацоўнікамі АУС праводзяцца праверкі вартавой аховы, ажыццяўляецца маніторынг аб'ектаў АПК у вячэрні і начны час сумесна з суб'ектамі прафілактыкі.