31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі за студзень-верасень 2011 года склаў Br2,1 трлн., або 1,1% да ВУП. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br31,7 трлн., або 94,3% гадавога плана, расходы - Br29,6 трлн., або 74,3%. За студзень-верасень 2011 года ў бюджэт сектара органаў дзяржаўнага кіравання паступіла ПДВ на суму Br15,6 трлн., або 79,7% гадавога плана, падатку на прыбытак - Br6,2 трлн. (84,2%). Акцызы склалі Br3,9 трлн. (72% гадавога плана). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці выраслі да Br9,3 трлн. і склалі 128,1% гадавога плана. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва дасягнулі Br19,9 трлн. (76,8%). Па стане на 1 кастрычніка 2011 года, запазычанасць па падатках і зборах склала Br26,3 млрд. і паменшылася за верасень бягучага года на Br17,9 млрд. Даходы бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за студзень-верасень 2011 года склаліся ў суме Br72 трлн., або 84,9% гадавога плана. Расходы бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за дзевяць месяцаў склалі Br66,6 трлн., або 73,7% гадавога плана. У выніку прафіцыт бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за студзень-верасень 2011 года склаў Br5,5 трлн., або 2,9% да ВУП. Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць былі ў памеры Br8,3 трлн. (74,9%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br9,5 трлн. (71,9%). На сацыяльную сферу (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана Br40,6 трлн. (74,2%).-0-

БЕЛТА