У рамках прафарыентацыйнай работы начальнік аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі Бярэзінскага біясфернага запаведніка Аляксандр Калінічэнка сустрэўся з вучнямі Домжарыцкай базавай школы Лепельскага раёна.

Вучні даведаліся пра прафесіі ў сферы лясной гаспадаркі, задавалі пытанні аб магчымасці атрымання спецыяльнасцей, запатрабаваных непасрэдна ў запаведніку, цікавіліся ўстановамі адукацыі, у якіх можна атрымаць такую спецыяльнасць.
Пасля тэарэтычнай часткі мерапрыемства вучні змаглі азнаёміцца з экспазіцыяй прылад браканьерства, падчас якой была акцэнтавана ўвага дзяцей на працы, праводзімай у запаведніку па барацьбе з браканьерствам.
У Доме экалагічнай асветы вучні таксама азнаёміліся з фотавыставай «Дзікая прырода Беларусі», дзе прадстаўлены лепшыя працы Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі.
Прыродаахоўная сфера дзейнасці зацікавіла многіх дзяцей. Некаторыя школьнікі
падзяліліся, што хочуць атрымаць прафесію, звязаную з аховай прыроды або
турызмам, і пасля вучобы працаўладкавацца ў запаведнік.
Фота з архіва запаведніка.