11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ) да сакавіка плануе аздаравіць каля 2 тыс. работнікаў аховы здароўя – членаў прафсаюза, паведамілі БЕЛТА ў БПРАЗ.

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ) да сакавіка плануе аздаравіць каля 2 тыс. работнікаў аховы здароўя – членаў прафсаюза, паведамілі БЕЛТА ў БПРАЗ.

З кастрычніка 2020 года курс санаторна-курортнай рэабілітацыі прайшлі ўжо 679 чалавек, у тым ліку 330 – у студзені. Па колькасці работнікаў устаноў аховы здароўя, якія скарысталіся прадастаўленымі зніжкамі на аплату пуцёвак, лідзіруюць прафсаюзныя арганізацыі Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Сярод аздароўленых ёсць і студэнты медыцынскіх устаноў адукацыі.

У сувязі з пандэміяй летась галіновы прафсаюз аховы здароўя ўзмацніў многія складнікі прафсаюзнай дапамогі, пашырыў яе магчымасці. Работніку сістэмы аховы здароўя, які перанёс каранавірусную інфекцыю, звярнуўшыся ў першасную прафсаюзную арганізацыю па месцы пастаноўкі на прафулік, дазволена разлічваць на дапамогу прафсаюза ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Зніжка на аплату пуцёўкі ў санаторыях УП "Белпрафсаюзкурорт" можа даходзіць да 75% яе кошту.

Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя аказвае членам прафсаюза матэрыяльную дапамогу для набыцця пуцёвак у санаторыі сеткі "Белпрафсаюзкурорт", зніжаючы іх кошт. У студзені РК БПРАЗ кампенсаваў частку кошту пуцёвак для васьмі членаў першасных прафсаюзных арганізацый, якія знаходзяцца на прафабслугоўванні ў Рэспубліканскім камітэце. Агульная сума выдаткаў на гэтыя мэты склала больш за Br2 тыс.

На аздараўленне былі накіраваны работнікі – члены прафсаюза РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава, РНПЦ псіхічнага здароўя, РНПЦ дзіцячай хірургіі, Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Медыцынскай службы грамадзянскай авіяцыі і члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Белта