Прававыя прыёмы прафсаюзаў пройдуць 25 кастрычніка ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
Прававыя прыёмы прафсаюзаў пройдуць 25 кастрычніка ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.
Больш за сотню прававых інспектараў працы ФПБ акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу ва ўсіх раённых і абласных цэнтрах краіны. Юрысты федэрацыі пракансультуюць усіх жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Прыёмы пройдуць як у раённых, гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў, так і непасрэдна ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў.
Акрамя гэтага, ФПБ пастаянна праводзіць юркасультацыі грамадзян. Па дапамогу можна звярнуцца па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём або пакінуць пісьмовы альбо электронны зварот. На гэтым тыдні на інтэрнэт-партале ФПБ стартаваў новы сэрвіс, на якім прадстаўлены прафсаюзныя юрысты па ўсіх рэгіёнах і галінах. Для звароту дастаткова ўказаць свой раён і сферу дзейнасці, а праграма прапануе карыстальніку прававых інспектараў, якія змогуць найбольш эфектыўна яму дапамагчы. Мяркуецца, што такім чынам членам прафсаюза стане яшчэ прасцей і хутчэй атрымаць дапамогу кваліфікаванага юрыста.
Толькі за першае паўгоддзе 2018 года юрыстамі ФПБ дадзена амаль 80 тыс. кансультацый па працоўных і звязаных з імі пытаннях. На карысць работніка вырашаны 58 спраў у судовых інстанцыях, у якіх інтарэсы грамадзян прадстаўлялі прафсаюзныя прававыя інспектары працы. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлена на працы 39 чалавек, вернута невыплачаных або незаконна ўтрыманых грашовых сродкаў на суму больш Br2 млн.
Выязныя прафсаюзныя прававыя прыёмы практыкуюцца з сакавіка 2015 года. Як правіла, кансультацыі праходзяць кожны апошні чацвер месяца. З лістапада 2017-га ў некаторых рэгіёнах да прафсаюзных юрыстаў далучаюцца супрацоўнікі пракуратуры. У першым паўгоддзі гэтага года праведзена 389 сумесNых прававых прыёмаў. Асаблівая ўвага надаецца выкананню наймальнікамі гарантый у галіне працы, парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы, а таксама ўсіх сум, належных работніку пры звальненні.