Прававыя прыёмы прафсаюзаў пройдуць сёння па ўсёй Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

Прававыя прыёмы прафсаюзаў пройдуць сёння па ўсёй Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

Бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам акажуць больш за сотню прававых інспектараў працы ФПБ. Юрысты пракансультуюць усіх жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Такая форма работы практыкуецца з сакавіка 2015 года. Як правіла, прыёмы праходзяць кожны апошні чацвер месяца як у раённых, гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў, так і непасрэдна ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў. Месца і час кансультацый можна даведацца на інтэрнэт-партале ФПБ, а таксама патэлефанаваўшы ў арганізацыі прафсаюзаў свайго горада ці раёна.

За першае паўгоддзе прафсаюзныя юрысты амаль 80 тыс. разоў пракансультавалі грамадзян па працоўных і звязаных з імі пытаннях. На карысць работнікаў вырашана 58 спраў у судовых інстанцыях, у якіх інтарэсы работнікаў прадстаўлялі прававыя інспектары працы. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлена на працы 39 чалавек, вернута невыплачаных або незаконна ўтрыманых грашовых сродкаў у суме больш за Br2 млн.

У некаторых рэгіёнах у прававых прыёмах удзельнічаюць супрацоўнікі пракуратуры. У першым паўгоддзі прафсаюзныя юрысты і пракуроры правялі 389 сумесNых прававых прыёмаў. Такая форма работы дазволіла аператыўней вырашаць праблемы тых, хто звярнуўся. Сярод разглядаемых пытанняў – захаванне наймальнікамі гарантый у галіне працы, парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы, а таксама ўсіх сум, належных работніку пры звальненні.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)