Больш за 1,5 тыс. удзельнікаў збяруцца на моладзевы прафсаюзны форум "Студэнцкая восень" у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным аб'яднанні прафсаюзаў.

Больш за 1,5 тыс. удзельнікаў збяруцца на моладзевы прафсаюзны форум "Студэнцкая восень" у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным аб'яднанні прафсаюзаў.

Форум праводзіцца трэці раз. 14 лістапада ён адкрыецца ў Мінску, а 15-16 лістапада мерапрыемствы пройдуць у рэгіёнах. У Віцебскай вобласці "Студэнцкая восень" аб'яднае студэнтаў шасці ВНУ.

"Сёлета форум упершыню пройдзе ў абласных гарадах. У Віцебску яго адкрые семінар "Роля прафсаюзаў у фарміраванні грамадзянскай супольнасці". Дыялог з моладдзю будуць весці прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, кіраўніцтва вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, органаў улады. У канцэртнай зале "Віцебск" адбудзецца гала-канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў і выканаўцаў устаноў адукацыі паўночнага рэгіёну", - распавялі ў аб'яднанні прафсаюзаў.

Падчас форуму ўдзельнікі наведаюць найбуйнейшыя прадпрыемствы, установы і арганізацыі Віцебскай вобласці. Сярод іх СААА "Белвест", ААТ "Віцебскія дываны", ААТ "Нафтан", СПК "Альгоўскае", гімназія №7 Віцебска і абласная клінічная бальніца. Моладзь зможа больш падрабязна даведацца аб нюансах прафесійнай дзейнасці, азнаёміцца з вопытам работы прафсаюзных арганізацый, дадатковымі гарантыямі, якія прадастаўляюцца маладым спецыялістам, і калектыўнымі дагаворамі. На працягу "Студэнцкай восені" пройдуць выставы прафарыентацыйнай, іміджавай прадукцыі і СМІ ВНУ.