Новы трактар – падарунак ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – сёння перадалі Лепельскаму аграрна-тэхнічнаму каледжу. У цырымоніі прымае ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

– Гэты год багаты на значныя і важныя даты, насычаны прыемнымі падзеямі і момантамі. І перададзеная новая тэхніка для каледжа – патрэбны падарунак. На трактары рабяты будуць працаваць у полі, удзельнічаць у бітве за ўраджай, каваць аграрную славу нашага рэгіёну, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін. – Дзякуй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Мы будзем выкарыстоўваць трактар на ўсе 100 не толькі ў палях, але і ў навучальным працэсе.

Кіраўнік ФПБ Юрый Сянько адзначыў, што з Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа выпусцілася шмат спецыялістаў, якія праслаўляюць краіну, і ўручыў ключы ад трактара дырэктару каледжа Алегу Лебедзю.

Нагадаем, што на Мінскім трактарным заводзе прадстаўнікі самай масавай грамадскай арганізацыі на чале са старшынёй Юрыем Сянько прынялі ўдзел у незвычайнай акцыі па зборцы трактара «Беларус». На корпусе энергонасычанай тэхнікі нанесена спецыяльны надпіс: «120 год прафсаюзнаму руху Беларусі».

Гэты падарунак адкрые новыя магчымасці і палепшыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі.

– За 50 гадоў наш каледж выпусціў звыш 19 тыс. спецыялістаў як сярэдняга звяна, так і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Тут навучаюцца найбольш запатрабаваныя рабочыя кадры, якія ідуць у сельскагаспадарчыя, дарожныя, лесанарыхтоўчыя прадпрыемствы, не чакаючы размеркавання, – адзначыў старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч. – Новы трактар не толькі папоўніў матэрыяльна-тэхнічную базу каледжа, ён будзе задзейнічаны пры вытворчасці сельгаспрадукцыі на палях Лепельскага раёна. Дзякуй за каштоўны падарунак!

Ганаровыя госці азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа. Таксама прафсаюзны актыў наведае Лепельскі райаграсэрвіс і ўручыць узнагароды работнікам, занятым на ўборцы ўраджаю.

vitebsk-region.gov.by