Сёння, у апошні чацвер месяца, па добрай традыцыі прафсаюзныя юрысты праводзяць прыём грамадзян ва ўсіх рэгіёнах краіны.
У Лепелі прыём праводзіць галоўны прававы інспектар працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук пры ўдзеле памочніка пракурора Лепельскага раёна Дзіяны Трацаўскай. Сустрэча праходзіць у калектыве цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. Сёння абмяркоўвалі тое, што актуальна ў летні сезон: парадак прадастаўлення адпачынкаў, умовы аздараўлення ў здраўніцах краіны, вырашэнне працоўных спрэчак.Нагадаем, што з гэтага года выязныя прававыя прыёмы праводзяцца на працягу ўсяго года – без летняй паўзы. Спецыялісты кансультуюць па самых розных пытаннях: аплата працы, парадак прымянення дысцыплінарных спагнанняў, умовы выканання кантрактаў, прадастаўленне гарантый і кампенсацый, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі, і іншыя аспекты працоўнага заканадаўства.
Такая практыка дапамагае работнікам лепш арыентавацца ў сваіх правах і абавязках, а наймальнікам – своечасова папярэджваць парушэнні заканадаўства”.
Памочнік пракурора Лепельскага раёна Дзіяна Трацаўская падчас сустрэчы таксама закранула важныя тэмы: прафілактыка экстрэмізму і кібербяспекі.