Профсаюзны прыём грамадзян Супрунчук С.Р.
25 чэрвеня 2026 года ў арганізацыях Віцебскай вобласці пройдзе Рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян і прававое асветніцтва з удзелам прававых інспектараў працы і прадстаўнікоў органаў пракуратуры. Тэматыка дня прававога асветніцтва і прававой культуры ў працоўных калектывах арганізацый: "Працоўныя спрэчкі".
Прафсаюзны прыём 25 чэрвеня 2026 года правядзе галоўны прававы інспектар працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Супрунчук Святлана Русланаўна з удзелам прадстаўніка пракуратуры раёна ў дзяржаўнай установе "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна" (г. Лепель, пл. Свабоды, д.11-2), з 09.30 да 11.30 і ў Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, з 11.40 да 14.40.
Папярэдні запіс па тэлефоне 8 (0212) 26 18 48.