III абласны прафсаюзны моладзевы форум «ПРАФВектар» прайшоў у Бярэзінскім біясферным запаведніку.
Каля ўваходу ў царства першароднай прыроды ўдзельнікаў форуму сустрэў мудры Балотнік. Шапнуў на вуха, што тут кожны шапаценне лісця — гэта гісторыя, а кожная жывёла — ахоўнік векавых таямніц. І прыадкрыў заслону над магіяй гэтага месца, дзе ўсё дыхае жыццём і гармоніяй.Перш за ўсё прайшло пасяджэнне Маладзёжнага Савета. Абмеркавалі планы, праекты і як зрабіць прафсаюзны рух яшчэ бліжэй да моладзі.
Пасля — поўная перазагрузка - пагружэнне ў прыроду: Музей прыроды, «Вёска будучыні», зубры і ласі ў «Лясным заапарку» і гісторыя запаведнай справы. Ідэальны баланс!
Таксама ўдзельнікі пазнаёміліся з "Вёскай будучыні" Домжарыцы.
Урачыстую цырымонію адкрыцця III абласнога прафсаюзнага моладзевага форуму «ПРАФВектар» правяла Алена Няфёдава, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
На форуме прысутнічалі ганаровыя госці: Аляксандр Бранцэвіч — генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз», член Прэзідыума ВНС, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў; Вераніка Хомбак — намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама; Андрэй Пракашын — дырэктар Бярэзінскага біясфернага запаведніка; Вячаслаў Хрол — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
Трэнд-баттл: прамое ўключэнне з палітычным аглядальніВынікі форуму падвяла старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алена Няфёдава, звярнуўшыся да маладых лідараў са словамі ўдзячнасці і настаўленнямі. Форум стаў кропкай збору для новых праектаў і аднадумцаў.
Фінал прайшоў на вытворчай ноце - экскурсія на сучасны дрэваапрацоўчы цэх «Домжарыцы» завяршыла праграму.
Рэальныя тэхналогіі, людзі і справа — яркая ілюстрацыя тэмы двух дзён: развіццё, прафесіяналізм і сіла роднага краю.
Два дні «ПРАФВектара» праляцелі імгненна, але пакінулі канкрэтныя ідэі, новыя сувязі і дакладны вектар руху наперад.