Праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2015 год дапрацаваны з улікам ускладнення знешніх выклікаў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 22 лістапада на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2015 год дапрацаваны з улікам ускладнення знешніх выклікаў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 22 лістапада на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цэлым улічана сур'ёзнае запаволенне інвестыцыйнай эканамічнай актыўнасці ў рэгіёне, прапануюцца меры, якія дазволяць кампенсаваць страты беларускай эканомікі. "Эксперты кажуць, што сітуацыя складаная, глабальны крызіс будзе насіць доўгатэрміновы характар. У нас у кожнага павінна быць разуменне, што ўсе дзяржавы ў цяжкім становішчы. Ім, нават дружалюбным, не да чужых праблем. Усе гэтыя пытанні і задачы мы павінны вырашаць самі, не спрашчаючы сітуацыю", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Прагноз дапрацоўваўся з улікам таго, што цана за барэль нафты можа скласці $83, а не $100, як раней. Сярэднегадавы абменны курс расійскага рубля прапануецца ўдакладніць з 39 да 43 за долар.

Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў далажыў, што ў выніку карэкціроўкі ў дапрацаваным праекце прагнозу тэмп росту ВУП Беларусі закладзены на ўзроўні 100,2-100,7%. Зыходзячы з прагназуемага ўзроўню прадукцыйнасці працы разлічаны тэмп росту рэальнай зарплаты да 101,4%. У цэлым рэальныя наяўныя грашовыя даходы вырастуць да 1,5%. У дапрацаваным прагнозе захаваўся мэтавы параметр інфляцыі ў 12%. Міністр адзначыў, што дакумент не варта разглядаць як канчатковы сцэнар развіцця краіны ў будучым годзе. Асноўная задача эканамічнай палітыкі - гнуткае рэагаванне на зменлівыя знешнія ўмовы.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)