За 2011 год захворванне на сухоты ў раёне склала 13 выпадкаў (2010 г. – 12), што складае 37,4% (2010 г. – 33,09%) выпадкаў на 100 000 насельніцтва. З 13 зноў выяўленых хворых усе з сухотамі органаў дыхання. З пачатку бягучага года зарэгістравана два выпадкі рэцыдыву. Ад 13 хворых, зноў выяўленых, сельскія жыхары склалі – 9 чалавек (69,2%), гарадскія – чатыры (30,8%), мужчыны – 10, жанчыны – 3, працоўныя – пяць, пенсіянеры – 3, непрацоўныя – 5 чалавек.

     Ва ўсіх групах маюцца асобы, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі, і нідзе непрацуючыя грамадзяне, што стварае цяжкасці ў іх пошуку і лячэнні. Усе выяўленыя зноў хворыя, а таксама асобы, якія стаяць на дыспансерным уліку, з пагаршэннем стану здароўя накіроўваліся на лячэнне ў базавыя стацыянары вобласці з наступным правядзеннем у фазе працягу курсавога лячэння амбулаторна.

      На прымусовае лячэнне ў 2011 годзе накіраваны адзін хворы.

       Выпадкі несвоечасовага выяўлення сухотаў расследуюцца з прымяненнем адміністрацыйных мер. РАУС аказвае практычную дапамогу ў прыцягненні да абследавання ў тубкабінеце грамадзян з кантынгенту рызыкі, суправаджэнні хворых на прымусовае лячэнне па рашэнні суда, прадастаўляюцца спісы асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.

        Нізкі культурны ўзровень, недаацэнка прафілактычнага абследавання сярод сельскіх жыхароў прыводзіць да развіцця бацылярных форм сухотаў. Дадзеная акалічнасць вельмі небяспечная для навакольных, вядзе да іх заражэння. Таму штогод праводзіцца планавае флюараграфічнае абследаванне сельскіх жыхароў перасоўнай флюараграфічнай устаноўкай «Пульмоэкспрэс».

        Для лячэння хворых на сухоты за кошт сродкаў мясцовага бюджэту закуплена ў мінулым годзе супрацьсухотныя прэпараты на 7,6 мільёна рублёў. Пралечана ў 2011 – 98 пацыентаў, у 2010 – 100.

        Райвыканкам абавязаў старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый аказваць садзейнічанне ў праходжанні флюараграфічнага абследавання сельскага насельніцтва, а таксама ў прадастаўленні транспарту для падвозу людзей з далёкіх вёсак.