У Мінску 27-28 лютага пройдзе VIII З'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
У Мінску 27-28 лютага пройдзе VIII З'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Сёння ўдзельнікі форуму падводзяць вынікі працы за апошнія пяць гадоў, абмяркоўваюць праграму дзейнасці ФПБ на 2020-2025 гады. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў ФПБ.
З'езд сабраў 506 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі - работнікаў сельскагаспадарчай, прамысловай, будаўнічай, транспартнай, энергетычнай галін, бюджэтных і фінансавых арганізацый, а таксама настаўнікаў, урачоў, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, ветэранаў прафсаюзнага руху.
"Што зроблена і над чым давядзецца працаваць у найбліжэйшую пяцігодку - круг пытанняў, якія разгледзяць удзельнікі з'езда ФПБ, вельмі шырокі. Забеспячэнне годнай заработнай платай работнікаў прадпрыемстваў усіх галін, напаўненне калектыўных дагавораў сацыяльнымі гарантыямі, прававая абарона працаўнікоў, ахова працы, сацыяльна арыентаваная рэструктурызацыя прадпрыемстваў, пенсійнае забеспячэнне, новаўвядзенні Працоўнага кодэкса - гэта толькі частка тэм", - распавялі ў ФПБ.
Сёння дэлегаты працуюць у секцыях. Абмяркоўваецца праект праграмы дзейнасці ФПБ на 2020-2025 гады.
У Федэрацыі прафсаюзаў адзначылі, што з'езд - адна з ключавых падзей не толькі для прафсаюзнага руху. Сёння ФПБ, якая аб'ядноўвае больш за 4 млн чалавек, у ліку самых масавых грамадскіх арганізацый краіны.