22 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Штогод на аздараўленне ў Вялікабрытанію выязджаюць каля 3 тыс. беларускіх дзяцей, паведаміла сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Роўзмары Томас. Пасол знаходзіцца ў Віцебскай вобласці з азнаямленчай паездкай.
Праграмы па аздараўленні будуць працягнуты і ў наступным годзе, заявіла пасол. "Брытанскія сем'і даўно і ахвотна прымаюць беларускіх дзяцей. Многіх з іх звязваюць цёплыя сяброўскія адносіны, яны чакаюць сустрэчы адзін з адным", - дадала Роўзмары Томас.
Рэспубліка Беларусь і Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў 2009 годзе заключылі міжурадавае пагадненне аб умовах аздараўлення непаўналетніх беларускіх грамадзян у Вялікабрытаніі. Заключэнне пагаднення адбылося шляхам абмену нотамі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Вялікабрытаніі. Дакумент стварыў прававую аснову для далейшай рэалізацыі аздараўленчых праграм для беларускіх дзяцей у Злучаным Каралеўстве. Аналагічныя пагадненні дзейнічаюць у Беларусі больш чым з 10 дзяржавамі.-0-
БЕЛТА
Праграмы аздараўлення беларускіх дзяцей у Вялікабрытаніі будуць працягнуты
22.10.20100 праглядаў