Самым дарагім невыкарыстоўваным аб'ектам дзяржмаёмасці, з прададзеных з пачатку гэтага года, стала вытворчая пляцоўка, размешчаная па вуліцы Кастрычніцкай, 3 у горадзе Віцебску.

Пляцоўка ўключае адміністрацыйны будынак, майстэрні, раствораны вузел, склады, гаражы ‒ усяго 14 капітальных пабудоў, размешчаных на зямельным участку з плошчай больш за адзін гектар.

Раней тут знаходзілася рамонтна-будаўнічае ўпраўленне горада Віцебска. Пасля яго банкруцтва ў 2019 годзе гэтыя аб'екты ўжо 13 разоў выстаўляліся на аўкцыён.

У выніку, у лютым месяцы на электронных аўкцыённых таргах вытворчая пляцоўка была прададзена інвестару з Мінска за 317 тысяч рублёў. Пасля правядзення рэканструкцыі тут магчыма будзе размяшчэнне аб'ектаў грамадскага прызначэння.

Усяго камітэтам на канец лютага і сакавік месяц прапануецца да продажу 100 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці.

З найбольш буйных з прапанаваных аб'ектаў ‒ гэта будынкі былой фабрыкі «КІМ», размешчаныя ў Віцебску па вуліцы Горкага, 42.

Так, прапануецца галоўны вытворчы корпус з плошчай больш за 10 тысяч квадратных метраў, афарбовачны корпус з пяціпавярховай прыбудовай, будынак кандыцыянераў. Усе аб'екты прапануюцца са зніжэннем пачатковага кошту продажу на 50%.

У будучыні тут магчыма размяшчэнне прадпрыемстваў усіх галін прамысловасці, аб'ектаў бытавога абслугоўвання насельніцтва.

У пачатку гэтага года камітэтам праведзена 6 выніковых аўкцыёнаў. Дзяржаўны бюджэт пры гэтым папоўніўся на суму 367,5 тысяч рублёў.

vitebsk-region.gov.by