14 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "Праца-Віцебск" асвоіла вытворчасць аднаразовай бялізны для медустаноў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле эканомікі Віцебскага гарвыканкама.
У Беларусі фактычна адсутнічаюць буйныя вытворцы падобнай прадукцыі пры значным яе спажыванні ў медыцынскіх установах. ААТ "Праца-Віцебск" удзельнічае ў праграме па імпартазамяшчэнні як вытворца вырабаў медыцынскага прызначэння - аднаразовага адзення і прыналежнасцей. За першы квартал бягучага года на ўнутраны рынак пастаўлена імпартазамяшчальнай прадукцыі на $24,3 тыс. Выпуск перавязочных матэрыялаў наладжаны на ТАА "Галтэяфарм". Прадпрыемства ўжо вырабіла гэтай імпартазамяшчальнай прадукцыі на $800 тыс.
Як адзначылі ў гарвыканкаме, прамысловымі прадпрыемствамі горада праводзіцца мэтанакіраваная работа па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасцей, асваенні інавацыйнай і імпартазамяшчальнай прадукцыі. Па дадзеных на пачатак мая, з 84 прадпрыемстваў горада 60 выпускаюць інавацыйную прадукцыю. З удзельнай вагой інавацыйнай прадукцыі 32% і вышэй спрацавалі 14 прадпрыемстваў, або 17% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў.-0-
БЕЛТА
Вытворчасць аднаразовай бялізны для медустаноў асвоена ў Віцебску
14.6.20120 праглядаў