26 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аб'ём вытворчасці прадукцыі ў сельгасарганізацыях Віцебскай вобласці за студзень-люты 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 6,9% і склаў Br269,4 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Сярод рэгіёнаў, якія найбольш паспяхова спрацавалі па ўсіх пазіцыях вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, Верхнядзвінскі, Лепельскі, Аршанскі і Бешанковіцкі раёны. Па папярэдніх прагнозах, аб'ём вытворчасці сельгаспрадукцыі ў гаспадарках вобласці за першы квартал павінен скласці таксама 106,9%.
Аб'ём вытворчасці малака за студзень-люты вырас на 10,3% да 116,3 тыс.т. Надой на карову склаў 583 кг, што на 63 кг больш у параўнанні з узроўнем мінулага года. Лепш за ўсё спрацавалі сельгасарганізацыі Шумілінскага (121,1%), Расонскага (120,5%), Сенненскага (118,6%), Аршанскага (115,2%), Глыбоцкага (114,1%), Бешанковіцкага (113,3%), Докшыцкага і Лепельскага (па 113,8%) раёнаў. Недастатковы ўзровень работы адзначаны ва Ушацкім, Дубровенскім, Лёзненскім і Чашніцкім раёнах. Аб'ём вытворчасці малака па выніках першага квартала чакаецца на ўзроўні 105,5%.
Аб'ём вытворчасці мяса за два месяцы склаў да аналагічнага перыяду 2011 года 107,2% (37,2 тыс.т), у тым ліку буйной рагатай жывёлы - 106,3% (14,4 тыс.т), свіней - 99,3% (11,5 тыс.т), птушкі - 117,9% (11,3 тыс.т). Выпуск яек знізіўся на 5% і склаў 67,5 млн. штук.-0-
БЕЛТА
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў арганізацыях Віцебскай вобласці за студзень-люты павялічылася на 6,9%
26.3.20120 праглядаў