21 ліпеня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года выраблена тавараў лёгкай прамысловасці амаль на Br2,4 трлн, або 111,5% да аналагічнага перыяду 2009 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Вытворчасць тканін узрасла амаль у 1,7 раза да 185,7 млн. кв.м. Нятканых матэрыялаў тыпу тканін выраблена 119,4 млн. кв.м, што больш чым у 2 разы перавышае ўзровень студзеня-чэрвеня мінулага года. Павялічыўся выпуск шаўковых тканін (больш чым на траціну да 24,8 млн. кв.м) і баваўняных (на 7,6% да 28 млн. кв.м). Вытворчасць воўных тканін скарацілася на 18,1% да 2 млн. кв.м, ільняных - на 11,3% да 11,5 млн. кв.м.
Выпуск дываноў і дывановай прадукцыі ўзрос на 31,9%, цюль-гардыннай - на 23,4%, трыкатажнай - на 15,3%, панчошна-шкарпэткавай - на 9,6%. Ільнянога валакна за шэсць месяцаў выпушчана на 10,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
На 19,2% больш у студзені-чэрвені пашыта корсетных вырабаў, на 12,1% - касцюмаў, на 7,8% - куртак, на 2,6% - кашуль, на 1,3% - паліто і паўпаліто, на 1% - пасцельнай бялізны. Вытворчасць плашчоў скарацілася на 5,7%.
Абутку выраблена за шэсць месяцаў амаль 6 млн. пар, што на 18,1% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года. Выпуск паліто і паўпаліто для дарослых з натуральнага меха скараціўся амаль утрая, храмаваных скураных вырабаў - на 26,8%.
Найбольшыя запасы гатовай прадукцыі ў галіне на 1 ліпеня склаліся па паліто і паўпаліто для дарослых з натуральнага меха - у 12,8 раза вышэй за сярэднямесячны аб'ём вытворчасці, па ільняных тканінах - у 6,8 раза, па воўных тканінах - у 4,9 раза, паліто і паўпаліто - у 4 разы, куртках - у 3 разы, панчошна-шкарпэткавых вырабах - амаль у 3 разы. Найменшыя запасы - па дыванах і дывановай прадукцыі (61,3% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці).
БЕЛТА
Вытворчасць тавараў лёгкай прамысловасці ў Беларусі ў I паўгоддзі вырасла на 11,5%
21.7.20100 праглядаў