Пракуратура падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па крымінальнай справе ў дачыненні жыхара г. Лепель, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Пракуратура падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па крымінальнай справе ў дачыненні жыхара г. Лепель, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней не судзімы 34-гадовы грамадзянін, які пражывае ў г. Лепель, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, шляхам свабоднага доступу пранік у незачынены дом на адной з вуліц г. Лепель і з карыслівых меркаванняў шляхам крадзяжу завалодаў камп'ютарным маніторам, які належаў жыхарцы г. Лепель, прычыніўшы тым самым шкоду пацярпелай на суму 200 беларускіх рублёў. З месца злачынства абвінавачаны знік, маёмасць краў з мэтай далейшага продажу.

У ходзе судовага пасяджэння абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме.

Суд Лепельскага раёна з улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінавальнікам доказаў, прызнаў жыхара г. Лепель вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь і яму з улікам змякчаючых і абцяжваючых абставін прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 220 гадзін, а таксама ў адпаведнасці з ч.2 арт. 46-1 КК Рэспублікі Беларусь з абвінавачанага спаганяецца грашовая сума, якая адпавядае сумме даходу, атрыманага ад рэалізацыі маёмасці, здабытай злачынным шляхам.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму шляхам прымусовага амбулаторнага назірання і лячэння па месцы жыхарства.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Стажор на пасадзе памочніка Т.В. Лукуціна

пракурора Лепельскага раёна