Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 317, ч. 2 арт. 317-1 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней асуджаны за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення 39-гадовы жыхар г. Лепель у сярэдзіне сакавіка 2019 г. днём распіваў алкагольныя напоі са сваім знаёмым А, пасля чаго сеў за руль свайго аўтамабіля, а на пасажырскае сядзенне сеў знаёмы А. і паехалі ў госці да сваёй знаёмай.

Разам са знаёмым яны заехалі на запраўку, заправілі аўтамабіль і купілі дзве бутэлькі гарэлкі. Заехалі да знаёмай, дзе ўсе разам распілі набытыя дзве бутэлькі гарэлкі. Пасля распіцця спіртных напояў жыхар г. Лепель са сваім знаёмым А. паехалі дадому. Калі ехалі дадому жыхар г. Лепель знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, яго стала хіліць у сон, у выніку ён заснуў, здзейсніў наезд на металічнае агароджу бар'ернага тыпу, у выніку чаго знаёмаму А. былі прычынены менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства жыхар г. Лепель сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.

З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна жыхар г. Лепель прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь і яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух месяцаў арышту.