Пракуратура падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара г. Лепеля, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 153 КК Рэспублікі Беларусь

Пракуратура падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара г. Лепеля, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 153 КК Рэспублікі Беларусь.

Не мае судзімасці 51-гадовы лепельчанін, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у дзённы час сутак быў у доме ў сваёй састарэлай маці ў г. Лепель, дзе прычыніў ёй лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Так, паміж абвінавачаным і яго маці сфарміраваліся асабістыя непрыязныя адносіны, якія ўзніклі на глебе сваркі. Будучы ў незадаволеным стане абвінавачаны ўзяў са стала нож гаспадарча-бытавога прызначэння і пры дапамозе яго прычыніў маці цялесныя пашкоджанні ў вобласці жывата і шыі. Аб здарэнні пацярпелая распавяла сваякам па тэлефоне. Сваякі ў сваю чаргу, выклікалі хуткую дапамогу па адрасе пацярпелай.

Віну абвінавачаны прызнаў цалкам, у здзейсненым злачынстве раскаяўся. Пацярпелая прэтэнзій да сына не мае.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы суд Лепельскага раёна прызнаў абвінавачанага вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.153 КК Рэспублікі Беларусь, прызначыў апошняму пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 1 месяц.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Стажор на пасадзе памочніка Т.В. Лукуціна

пракурора Лепельскага раёна