Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь.

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь.

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачваная 17 жніўня 2023 года, знаходзячыся ў кватэры, падчас сваркі, на глебе раптоўна ўзніклых непрыязнасці са сваім сужыцелем нанесла апошняму не менш аднаго траўмуючага ўздзеяння нажніцамі ў вобласць грудной клеткі. Смерць пацярпелага наступіла на месцы.

Абвінавачваная ў судовым пасяджэнні віну прызнала часткова і патлумачыла, што на працягу дня яна з пацярпелым знаходзілася дома. Паміж імі сталі адбывацца канфлікты. Калі яны знаходзіліся ў пакоі, пацярпелы пачаў яе абражаць і рухацца ў яе бок, і яна нанесла яму адзін удар нажніцамі ў левую частку грудзей. Пасля ўдару пацярпелы лёг на ложак, абвінавачваная яго пераапранула і пайшла да суседкі. Пацярпелы ўпаў на падлогу, дзе і ляжаў да прыезду медыцынскіх работнікаў.

Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачваную вінаватай у злачынстве, прадугледжаным ч.1 арт.139 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу. 

Намеснік пракурора

Лепельскага раёна                                                        А.С.Філімонаў