Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь.

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней неаднаразова судзімы 40-гадовы жыхар адной з вёсак Лепельскага раёна ў перыяд з 14.00 гадзін па 20.00 гадзін 03.11.2022, знаходзячыся па месцы жыхарства пацярпелай Ш., будучы ў стане алкагольнага ап'янення, шляхам свабоднага доступу, наўмысна, шляхам крадзяжу, з кашалька, які знаходзіўся пад матрацам ложка, таемна выкраў належачыя Ш. грашовыя сродкі ў суме 2 950 рублёў,

Абвінавачаны Н. у судовым пасяджэнні вінаватым сябе ў здзяйсненні інкрымінаванага яму злачынства прызнаў цалкам.

Змякчаючай адказнасць абвінавачанага акалічнасцю па ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь суд прызнаў шчырае раскаянне.

Акалічнасцю, якая абцяжарвае адказнасць, прызнана здзяйсненне злачынства асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы на падставе ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь судом прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады.

У адпаведнасці з ч.ч.1, 4 арт.73 КК Рэспублікі Беларусь да прызначанага пакарання, часткова далучана неадбытае пакаранне, і канчаткова Н. па сукупнасці прыгавораў прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады 6 месяцаў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

На падставе арт.107 КК Рэспублікі Беларусь да абвінавачанага прыменены меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

На карысць пацярпелага М., спагнаны прычынены ўрон.

Прыгавор суда ўступіў у законную сілу.

Старэйшы памочнік пракурора

Лепельскага раёна                                                        К.В. Грышкевіч