Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па ч.3 арт.174 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней судзімая 36-гадовая жыхарка адной з вёсак раёна, маючы незнятую і непагашаную ва ўстаноўленым парадку судзімасць, будучы абавязанай па вызначэнні аб судовым загадзе суда Лепельскага раёна Віцебскай вобласці да спагнання ў даход бюджэту расходаў на ўтрыманне непаўналетняга дзіцяці 2009 года нараджэння, адначасова панесеных расходаў у суме 134,82 рублёў за перыяд з 08.02.2018 па 28.02.2018 года і на будучы час, пачынаючы з сакавіка 2018 года ў складзе і памерах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, да спынення падстаў спагнання, будучы афіцыйна працаўладкаванай у ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод», узялася за ўхіленне ад утрымання свайго непаўналетняга дзіцяці, якое знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, у выніку чаго ў перыяд часу з чэрвеня па кастрычнік 2021 года здзейсніла 21 прагул без уважлівых прычын.

  У выніку злачынных дзеянняў абвінавачванай дзяржава ў асобе аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама недаатрымала на ўтрыманне яе сына, які знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, 579,93 рублёў.

Віну ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.174 КК Рэспублікі Беларусь, якое кваліфікуецца як ухіленне бацькоў ад узнаўлення расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, што выявілася ў нез'яўленні на працу дзесяць і больш працоўных дзён на працягу трох месяцаў, што пацягнула за сабой няпоўнае выкананне абавязацельстваў па ўзнаўленні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, абвінавачаная прызнала цалкам.

Акалічнасцю, якая змякчае адказнасць, суд прызнаў шчырае раскаянне.

Ацягваючых акалічнасцей па справе ўстаноўлена не было.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы на падставе ч.3 арт.174 КК Рэспублікі Беларусь судом прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 1 (адзін) год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

На падставе ч.1 арт.107 КК Рэспублікі Беларусь да абвінавачанай прыменены прымусовыя меры  

Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу. 

 

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна

юрыст 2 класа                                                                      Т.В. Лукуціна