Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь.
Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь.
27-гадовы жыхар г.Лепель, які не мае судзімасці, у перыяд часу з 23.32 гадзін 07.10.2022 па 00.15 гадзін 08.10.2022, маючы намер на здзяйсненне асабліва злоснага хуліганства, знаходзячыся на вуліцы г.Лепель, наўмысна, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, праяўляючы хвастоўства і самахваленне, у прысутнасці старонніх асоб, грэбуючы агульнапрынятымі нормамі паводзін у грамадстве, супрацьпастаўляючы сваю асобу вышэй за інтарэсы грамадства, не маючы на тое падстаў, беспрычынна, з хуліганскіх меркаванняў, з пагрозай прымянення гвалту, якая выразілася ў слоўнай пагрозе, а таксама ў тым, што асуджаны, жадаючы выклікаць у пацярпелага страх і няўпэўнасць у ўласнай бяспецы, пагражаў прымяненнем паляўнічай двуствольнай стрэльбы, якая мелася ў яго, і здзейсніў не менш за тры стрэлы з яе.
Абвінавачваны ў судовым пасяджэнні вінаватым сябе прызнаў у здзяйсненні інкрымінаванага яму злачынства прызнаў цалкам, учыненае раскаяўся.
Да абставін, якія змякчаюць адказнасць, суд аднёс шчырае раскаянне ва ўчыненым злачынстве, наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці, добраахвотнае ўстрыманне шкоды, прычыненай злачынствам.
Ацяжваючых адказнасць абставін судом не ўстаноўлена.
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы на падставе ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь судом прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу.