Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да былога галоўнага інжынера-механіка аднаго з філіялаў прадпрыемства электраэнергетыкі.

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да былога галоўнага інжынера-механіка аднаго з філіялаў прадпрыемства электраэнергетыкі.

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачваны, надзелены паўнамоцтвамі па выбары выканаўцы работ па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, з сакавіка 2022 года па ліпень 2023 года атрымліваў ад дырэктара прыватнай арганізацыі грашовыя ўзнагароджанні за перавагу яе ў якасці выканаўцы работ па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, за забеспячэнне заключэння з дадзенай арганізацыяй дагавораў на аказанне паслуг па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама бесперашкоднае падпісанне актаў здачы-прыёмкі выкананых работ.

Агульная сума атрыманых незаконных узнагароджанняў склала 3 200 рублёў

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Лепельскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе ч.ч. 1,2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачванаму па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у суме 14000 рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама звязаныя з учыненнем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін 5 гадоў.   

Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку. 

Намеснік пракурора

Лепельскага раёна                                                        А.С. Філімонаў