Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.
Раней судзімы 47-гадовы ўраджэнец г. Багушэўска ў адзін са дзён чэрвеня 2019 г. пасля ўжывання спіртных напояў вырашыў з'ездзіць да цешчы ў в. Чарнаручча Лепельскага раёна. Каб дабрацца да цешчы, ён вырашыў папрасіць у сваёй знаёмай ровар. Зайшоўшы ў дом да знаёмай, зразумеў, што дома яе няма, дома была толькі яе маці, з якой ураджэнец г. Багушэўска не знаёмы. Выйшаўшы з дома, ён вырашыў усё ж такі выкрасці двухколавы сродак перамяшчэння, для гэтага ён вярнуўся ў дом, узяў з калідора дома ровар, на якім і з'ехаў да цешчы ў в. Чарнаручча. На наступны дзень ураджэнец г. Багушэўска яго разабраў, плануючы выкарыстоўваць запчасткі ад яго на ўласныя патрэбы. Праз тры дні, калі да яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі, ураджэнец г. Багушэўска прызнаўся ў крадзяжы і вярнуў выкрадзеную маёмасць пацярпелай.
Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства ўраджэнец г. Багушэўска сваю віну ў крадзяжы ровара прызнаў у поўным аб'ёме.
Судом Лепельскага раёна ўраджэнец г. Багушэўска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў выпраўленчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 20% заробку. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Дейнека А.С.