Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь.

45-гадовы жыхар г. Лепель, які не мае судзімасці, у пачатку жніўня 2019 года паехаў на мікрааўтобусе ў лес збіраць ягады разам са сваімі знаёмымі. Пры зборы ягад грамадзянін Н. у грубай нецэнзурнай форме, абражаючы, папярэдзіў жыхара г. Лепеля, каб той не збіраў наперадзе ўсіх ягады «камбайнам». Больш канфліктаў паміж імі не адбывалася, з лесу ўсе мірна выехалі на мікрааўтобусе. Па прыездзе ў вёску каля воданапорнай калонкі знаходзіўся жыхар г. Лепеля, у калонцы замест ручкі была ўстаўлена металічная труба. Да дадзенай калонкі папіць вады падышоў грамадзянін Н., жыхар г. Лепеля выхапіў з калонкі металічны штыр, спалохаўшыся грамадзянін Н. пачаў уцякаць, аднак стаміўся бегчы і абвінавачаны давёў свой намер да канца і нанёс яму не менш за тры ўдары па верхніх канечнасцях і не менш за адзін удар па галаве, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Віну ў здзейсненым злачынстве жыхар г. Лепеля не прызнаў, тлумачачы, што прычыніў цялесныя пашкоджанні, абараняючыся ад прычынення яму цялесных пашкоджанняў грамадзянінам Н. і перавысіў межы неабходнай абароны.

З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна жыхар г. Лепеля прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна не ўступіў у законную сілу.

Старшы памочнік пракурора

Лепельскага раёна Банеўская Е.В.