Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па арт. 364 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней не судзімая 37-гадовая ураджэнка г. Лепеля ў адзін са дзён чэрвеня 2019 г. будучы ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся на беразе ракі Эса, наўмысна стала перашкаджаць законнай дзейнасці супрацоўніка аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама, які знаходзіўся ў форменным абмундзіраванні, які ў дадзеным месцы затрымліваў грамадзяніна П. за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Ураджэнка г. Лепеля пачала выказвацца нецэнзурнай лаянкай, выказвала пагрозы, адштурхоўвала ад грамадзяніна П., свайго добрага знаёмага, супрацоўніка міліцыі і нанесла апошняму не менш аднаго ўдару нагой па левай руцэ, прычыніўшы менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства ураджэнка г. Лепеля сваю віну ў здзяйсненні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкоды законнай дзейнасці прызнала ў поўным аб'ёме.

З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ураджэнка г. Лепеля прызнана вінаватай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 КК Рэспублікі Беларусь і ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў. У адпаведнасці з п. 2 ч. 1 арт. 8 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ад 19.07.2019 ураджэнка г. Лепеля вызвалена ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна

Дзейнека А.С.