З удзелам пракурора ў судзе Лепельскага раёна разгледжана грамадзянская справа аб змяшчэнні 13-гадовага дзіцяці ў спецыяльную вучэбна-выхаваўчую установу для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання.
Устаноўлена, што хлопчык на працягу трох гадоў здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні, накіраваныя на крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян. Аднак ён не быў прыцягнуты ні да адміністрацыйнай, ні да крымінальнай адказнасці, паколькі не дасягнуў узросту, з якога наступае такая адказнасць.
Хлопчык пражываў і выхоўваўся ў поўнай шматдзетнай сям'і з бацькам, мачахай. Выхаванне насіла несістэматычны характар, аўтарытэт бацькоў, узровень псіхолага-педагагічных ведаў бацькоў нізкі. Непаўналетні цалкам выйшаў з-пад кантролю бацькоў.
У судовым пасяджэнні мужчына распавёў, што яго непаўналетні сын не рэагаваў на яго выхаваўчыя меры, самавольна сыходзіў з дома, таму быў згодны на змяшчэнне яго ў спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову.
Класны кіраўнік школы пацвердзіла, што ў хлопчыка нізкая вучэбная матывацыя.
Інспекцыя па справах непаўналетніх, установа адукацыі, у якой навучаўся хлопчык, праводзілі з ім прафілактычную працу – станоўчага выніку гэта не дало.
Асноўныя прычыны, якія спрыялі дэвіянтным паводзінам, – нежаданне весці законапаслухмяны лад жыцця, схільнасць да самавольных уходаў з дома і бадзяжніцтва.
З улікам меркавання пракурора суд Лепельскага раёна прыняў рашэнне аб змяшчэнні непаўналетняга ў спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову на тэрмін 2 гады.
Старшы памочнік
пракурора Лепельскага раёна К.В.Грышкевіч