Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па раней узбуджанай ёю крымінальнай справе ў дачыненні да 47-гадовага мясцовага жыхара – яму інкрымінуецца прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнулі кароткачасовы раслад здароўя.
Згодна з матэрыяламі справы, у лютым бягучага года мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння, падчас раптоўнага канфлікту на глебе асабістых непрыязных адносін нанёс сваёй жонцы ўдар рукой у вобласць галавы, прычыніўшы апошняй лёгкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце кароткачасовага расладу здароўя ў выглядзе раны ў вобласці вушной ракавіны.
У судовым пасяджэнні абвінавачваны віну прызнаў у поўным аб'ёме.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў, суд Лепельскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор.
На падставе арт.153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачванаму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры
50 базавых велічынь, што складае 2 250 рублёў.
Прыгавор уступіў у законную сілу.
Намеснік пракурора
Лепельскага раёна А.С.Філімонаў