Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 20-гадовага мясцовага жыхара па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоснае хуліганства).

Згодна з матэрыяламі справы ў студзені бягучага года малады чалавек, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння, у грамадскім месцы – паблізу будынка бара, размешчанага ў г. Лепелі, наўмысна, беспрычынна, з хуліганскіх меркаванняў, груба парушаючы грамадскі парадак
і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, грэбуючы агульнапрынятымі нормамі паводзінаў і зносін з людзьмі ў грамадстве, супрацьпастаўляючы сваю асобу вышэй за інтарэсы грамадства і навакольных, праяўляючы п'яную адвагу, хвастоўства, імкнучыся паказаць сваю фізічную перавагу
і здольнасць да бясчынства з мэтай прыгняцення і прыніжэння гонару
і годнасці незнаёмага яму мужчыны, нанёс апошняму рукой удар
у вобласць галавы, прычыніўшы менш цяжкія цялесныя пашкоджанні
па прыкмеце працяглага засмучэння здароўя ў выглядзе пералому пярэдняй сценкі арбіты.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў у поўным аб'ёме.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў, суд Лепельскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор.

На падставе ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры
100 базавых велічынь, што складае 4 500 рублёў.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

 

Намеснік пракурора

Лепельскага раёна                                                          А.С.Філімонаў