Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 41-гадовага жыхара горада Віцебска
Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 41-гадовага жыхара горада Віцебска – яму інкрымінуецца здзек над Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь
У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што раней не судзімы 41-гадовы жыхар г.Віцебска, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння ў цэнтры горада Лепеля, паблізу адміністрацыйнага будынка, навідавоку ў старонніх грамадзян, з мэтай здзекі над дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь, выказваючы тым самым абразлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, падскочыў і вырваў рукамі драўлянае дрэўка з прымацаваным на ім палотнішчам Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, размешчаных на сцяне ўказанага будынка ў металічным кранштэйне, пры гэтым сарваў кранштэйн з месца яго мацавання і пашкодзіў драўлянае дрэўка, пасля чаго Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь з дрэўкам аднёс на вуліцу Валадарскага ў г.Лепелі, дзе пакінуў на вуліцы і знік.
Абвінавачваны М. у судовым пасяджэнні вінаватым сябе ў здзяйсненні інкрымінаванага яму злачынства прызнаў цалкам, шчыра раскаяўся ў здзейсненым злачынстве.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе арт.370 КК Рэспублікі Беларусь мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу
Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны.