Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара г. Лепеля 1959 г.н. па факце здзяйснення ім злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь, якое кваліфікуецца як тайнае пахісканне маёмасці (крадзеж).

Так, не працуючы, не маючы судзімасці жыхар г. Лепеля ў стане алкагольнага ап'янення з карыслівых меркаванняў, шляхам свабоднага доступу з двара дома па месцы жыхарства пацярпелага Н., пахіснуў належны пацярпеламу ровар коштам 123 рублі 43 капейкі, чым прычыніў пацярпеламу шкоду на ўказаную суму. З месца здзяйснення злачынства ўраджэнец г. Лепеля збег, пахіснутай маёмасцю распарадзіўся на сваё меркаванне.

         У судовым пасяджэнні абвінавачаны цалкам прызнаў віну ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь, выказаў шчырае раскаянне ў учыненым.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы, а таксама наяўнасці абставін, што змякчаюць і абцяжарваюць віну, судом абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на 180 гадзін, прыменены меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму ў адпаведнасці з арт.107 КК Рэспублікі Беларусь 

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна                                                           Т.В. Лукуціна